МЗС высвятляе звесткі наконт грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў Егіпце

МЗС высвятляе звесткі наконт грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў Егіпце

МЗС Беларусі пакуль не мае звестак пра грамадзяніна Беларусі, нібыта затрыманага ў Егіпце ў ліку баевікоў "Ісламскай дзяржавы".

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына:

Ваньшына: "Нешта бачыла такое. Але, натуральна, што пакуль няма ніякіх каментароў, бо ці мала хто і што напіша. Усё трэба высвятляць".

Паводле звестак СМІ, егіпецкія спецслужбы 26 кастрычніка затрымалі шэсць баевікоў "Ісламскай дзяржавы", якія прыбылі з Лівіі рыхтаваць тэракты на турыстычных аб'ектах. Як паведамлялася, сярод арыштаваных былы палкоўнік таджыкскай арміі, грамадзяне Арменіі, Беларусі, Сербіі, Сірыі, Ірана і егіпцянін.

Фота: CNN

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі