На абаронцу Курапатаў Аляксея Туровіча ў міліцыі склалі тры пратаколы

На абаронцу Курапатаў Аляксея Туровіча ў міліцыі склалі тры пратаколы

Абаронцу Курапатаў рэжысёра Аляксея Туровіча адпусцілі з міліцыі, склаўшы на яго тры пратаколы, перадае Радыё "Свабода"

Туровіча затрымалі ўвечары 12 чэрвеня на вуліцы Карбышава. Як казаў сведка інцыдэнту Павел Севярынец, мужчыну зацягнулі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў пастарунак. Прычыну затрымання міліцыянты не патлумачылі.

У Бараўлянскім аддзеле міліцыі Мінскага РУУС Туровіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, дробным хуліганстве і перашкодзе працы грамадскай установы. 

Аляксей Туровіч — рэжысёр фільма "Жоўты пясочак" паводле твора Васіля Быкава. Стужка прысвечаная тэме расстрэлаў у Курапатах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі