На АНТ паказалі "расследаванне" пра самалёт Ryanair і Пратасевіча

На АНТ паказалі "расследаванне" пра самалёт Ryanair і Пратасевіча

Увечары 3 чэрвеня на тэлеканале АНТ паказалі "расследаванне" пра самалёт Ryanair, Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега. Галоўны пасыл — спецаперацыі не было, была "спланаваная правакацыя", самалёт да пасадкі не прымушалі, а блогер і журналіст трапіў у рукі беларускіх спецслужбаў выпадкова. У фільме ёсць фрагменты размовы з Пратасевічам, у якой ён дапускае, што яго хтосьці "зліў".

Пасажырскі самалёт Ryanair Афіны — Вільня быў пасаджаны ў мінскім аэрапорце 23 траўня. Беларускія дыспетчары паведамілі пілотам пра паведамленне пра бомбу. Праўда высветлілася, што "ліст ХАМАС" даслалі пасля таго, як самалёт павярнуў на Мінск. У Беларусі сілавікі і прапагандысты пачалі сцвярджаць, што лістоў было два. А гэта не так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі