На "Астравецкі шлях" у Маладзечне прыйшлі чатыры ўдзельнікі

На "Астравецкі шлях" у Маладзечне прыйшлі чатыры ўдзельнікі

На акцыю "Астравецкі шлях" у Маладзечне прыйшлі чатыры ўдзельнікі, перадае Радыё "Свабода". Затое на яе прыйшлі 20 сілавікоў, якія здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа. Несанкцыянаваная акцыя супраць будаўніцтва Беларускай АЭС адбылася 26 ліпеня.

Рашэнне праводзіць акцыі "Астравецкі шлях" супраць будаўніцтва БелАЭС было прынятае 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху. Меркавалася праводзіць акцыю 26-га дня кожнага месяца ў розных гарадах:

26 красавіка — Мінск;

26 траўня — Заслаўе;

26 чэрвеня — Радашковічы;

26 ліпеня — Маладзечна;

26 жніўня — Вілейка;

26 верасня — Смаргонь;

26 кастрычніка — Ашмяны;

26 лістапада — Астравец.

Колькасць удзельнікаў акцыі змяншаецца з кожным разам: у Заслаўі прыйшлі 15 чалавек, у Радашковічах — 10. Прадстаўнік партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук патлумачыў нешматлікасць акцыі наступным чынам: "Асноўная прычына — улады не даюць дазвол і людзі баяцца рэпрэсій".

Па яго словах, арганізатары плануюць памяняць фармат "Астравецкага шляху". 26 жніўня ў Вілейцы ўдзельнікі акцыі пойдуць у мясцовы райвыканкам, патрабуючы спыніць АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі