На Australian Open Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг
Вікторыя Азаранка
На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг.
18 студзеня наша суайчынніца абыграла прадстаўніцу Даніі Клару Таўсан — 6:4, 3:6, 6:2. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 15 хвілін.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе прадстаўніца Латвіі Алена Астапенка.
Першы матч на Australian Open Азаранка выйграла ў італьянкі Камілы Джорджы (6:1, 4;6, 6:3).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.