На беларуса дарэмна "наехаў" расійскі ўчастковы
Па заяве жыхара горада Лангепаса Хантымантыйскай аўтаномнай акругі Расіі гарадская пракуратура правяла праверку і выявіла парушэнні ў дзеяннях участковага міліцыянта. Праваахоўнік абвінаваціў грамадзяніна Беларусі ў тым, што ён своечасова не паведаміў міграцыйнай службе аб сваім пражыванні ў Расіі.
У Лангепасе беларус пражывае з 1984 года. Падчас праверак высветлілася, што рэгістрацыю ён мае з 2004 года. У выніку абвінавачанне ў адміністрацыйным правапарушэнні з беларуса знялі.
“Вслух”
У Лангепасе беларус пражывае з 1984 года. Падчас праверак высветлілася, што рэгістрацыю ён мае з 2004 года. У выніку абвінавачанне ў адміністрацыйным правапарушэнні з беларуса знялі.
“Вслух”