На беларуска-польскай мяжы ў жыхара Брэста знайшлі рэдкую кнігу (фота)

На беларуска-польскай мяжы ў жыхара Брэста знайшлі рэдкую кнігу (фота)

На беларуска-польскай мяжы ў жыхара Брэста знайшлі рэдкую кнігу — "Ludwig van Beethoven". Яна была выдадзена ў Мюнхене ў 1913 годзе. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Дамачава". Мужчына ехаў на аўтамабілі Seat у Беларусь. Мытнікі знайшлі кнігу ў салоне машыны сярод асабістых рэчаў беларуса.

У адпаведнасці з заканадаўствам, друкаваныя выданні, якім больш за 100 гадоў, з'яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі і падчас правозу праз мяжу падлягаюць дэклараванню. Кнігу ў мужчыны забралі да рашэння суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі