На "Беларуськаліі" загінуў рабочы
"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота
На "Беларуськаліі" загінуў рабочы, піша тг-канал "Иногда не до ТБ".
Трагічнае здарэнне адбылося 26 лютага на рудніку 1-га рудаўпраўлення.
"У начную змену пры правядзенні рамонтных работ на самаходным вагоне атрымаў смяротную траўму Шыбут Аляксандр 1979 года нараджэння", —гаворыцца ў паведамленні.
У афіцыйным тг-канале прадпрыемства па стане на 8:55 раницы 27 лютага пра гэты выпадак не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.