На Беларускай АЭС прайшлі выпрабаванні гермаабалонкі рэактара

На Беларускай АЭС прайшлі выпрабаванні гермаабалонкі рэактара

На першым энергаблоку Беларускай АЭС прайшлі выпрабаванні гермаабалонкі будынка рэактара на шчыльнасць і трываласць. 8-дзённыя даследаванні паказалі, што яна вытрымлівае празмерны ціск і гатовая да эксплуатацыі. Двайная абарончая абалонка выключае выхад радыёактыўнасці ў навакольнае асяроддзе, а таксама абараняе рэактар ад знешняга ўздзеяння, інфармуе прэс-служба атамнай станцыі.

Падкрэсліваецца, што пабудова першага энергаблока БелАЭС "выходзіць на фінішную прамую". Ужо ў лістападзе пройдзе "гарачая абкатка", а пасля — рэвізія абсталявання энергаблока для падрыхтоўкі яго запуску. У пачатку кастрычніка гендырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў заявіў, што гэтая падзея запланаваная на студзень 2020 года. Канкрэтнай даты пакуль няма. Ядзернае паліва будзе завезена да канца 2019-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі