На Беласточчыне праходзіць фестываль “Бардаўская восень” (фота)

Сёлета “Бардаўская восень” святкуе 20-годдзе.



Сярод удзельнікаў фэсту — Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Альжбета Бэзюк, Алег Кабзар, Дарафей Фіёнік, Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, Тамаш Суліма, гурты “Re1ikt”, “Helisa”, “Нельга забыць”, “Босае сонца”, “ILO&Friends”, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч.



Праграма першых двух дзён “Бардаўскай восені” была падзеленая на дзве часткі: “Вытокі” і “Новыя плыні”. У першай выступілі выканаўцы-пачынальнікі фестывалю, а ў другой — у асноўным творцы, што з’яўляюцца новым пакаленнем “Бардаўскай восені”.



27 кастрычніка пройдзе заключны канцэрт фэсту ў Беластоку, у Падляшскай оперы і філармоніі.  



“Бардаўская восень” застаецца адзіным у сваім родзе фестывалем беларускамоўнай аўтарскай песні, што робіць гэты фэст унікальным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі