На БТ будзе больш рускіх забаўляльных праграм і экспертаў з РФ
Белтэлерадыёкампанія / tvr.by
У прапагандысцкія праграмы на беларускае тэлебачанне будуць запрашаць расійскіх "экспертаў". Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, распавядае Sputnik. Па словах кіраўніка БТ, "гэта новае дыханне і думкі". Ужо нават складзены спіс "спецыялістаў з Расіі", якіх Мінск хоча бачыць у якасці "экспэртаў" у эфіры.
Больш стане супрацоўніцтва і з расійскімі вытворцамі забаўляльнага кантэнту. Па словах Эйсманта, найбуйнейшыя расійскія інтэрнэт-платформы зацікаўлены ў сумеснай вытворчасці. Яшчэ трэба размаўляць і абмяркоўваць, але "у цэлым я бачу, вядома, што мы збліжаемся", сказаў ён на пытанне аб планах па пашырэнні супрацоўніцтва БТ з расійскімі тэлеканаламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.