На Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе знайшлі гранату, эвакуявалі 45 чалавек

На Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе знайшлі гранату, эвакуявалі 45 чалавек

10 чэрвеня каля 15-й гадзіны ў брэсцкую міліцыю затэлефанаваў супрацоўнік Брэсцкага смеццеперапрацоўчага заводу. Ён паведаміў, што пры сартаванні смецця на тэрыторыі прадпрыемства знайшлі прадмет, падобны да гранаты, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

З завода быў эвакуяваны персанал — 45 чалавек.

На месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526. Яны выявілі, што прадмет з'яўляецца вучэбнай гранатай РГД без выбухоўкі. У 16:00 праца завода была адноўленая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі