На чыгуначным вакзале Мінска зачыняць лабараторыю для абследавання на COVID-19
COVID-19 / pixabay.com
Лабараторыю па для ПЛР-тэставання на COVID-19 на тэрыторыі чыгуначнага вакзала ў Мінску (плошча Прывакзальная, 3) зачыняць з 20 сакавіка. Пра гэта паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Здаць аналізы на каранавірус можна будзе яшчэ па двух адрасах. Лабараторны корпус на вул. Петруся Броўкі, 13 (кабінет № 106) праводзіць ПЦР-тэставанне па буднях з 8:30 да 17:00 (перапынак з 12:30 да 13:00) і па суботах з 9:00 да 12:00. А ў лабараторыі на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск здаць аналізы можна круглыя суткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.