На чыгуначным вакзале Мінска замянілі ўсе электронныя паказальнікі

Чыгуначны вакзал у Мінску

Чыгуначны вакзал у Мінску / hata.by

На чыгуначным вакзале Мінска замянілі ўсе інфармацыйныя паказальнікі. Пра гэта пішуць "Мінск-Навіны" са словаў начальніка чыгуначнай станцыі "Мінск-Пасажырскі" Аляксандра Дрожжы.

Паводле яго, замена паказальнікаў на станцыі адбывалася са снежня 2023-га. "Усе інфармацыйныя паказальнікі правераныя на адпаведнасць патрабаванням нарматыўных дакументаў. Таксама адноўленыя інфармацыйныя надпісы на табло каля 22-24-га шляхоў", — заяўляе Аляксандр Дрожжа.

Таксама начальнік чыгуначнай станцыі кажа, што надпісы, прыклееныя да табло, будуць замяняць пры ўстойлівай плюсавой тэмпературы вонкавага паветра. "З улікам адмоўнай ці нізкай станоўчай тэмпературы ў начны час у сакавіку бягучага года, дадзеная праца пакуль не рабілася", — падкрэслівае ён.

Як распавядала Еўрарадыё, у сярэдзіне студзеня мінчукі заўважылі, што на паказальніках чыгуначнага вакзала англамоўныя надпісы заклеілі сіняй ізастужкай. Хутчэй за ўсё, гэта вынік барацьбы з беларускай лацінкай на вулічных паказальніках. Пазней у кіраўніцтве чыгункі заявілі, што чыгуначны вакзал не з'яўляецца турыстычным аб'ектам, таму англамоўныя надпісы там не прадугледжаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі