На Данбасе паранены беларус-добраахвотнік

На тэрыторыі Данецкай вобласці падчас выканання задання быў паранены беларус-добраахвотнік, які ваюе на баку ўкраінскіх сілавікоў. Ён мае пазыўны "Кім", уваходзіў у склад беларускай групы. У яго аскепкавае раненне грудзей. Іншыя падрабязнасці стануць вядомыя пазней, піша "Наша ніва".

Нагадаем, у складзе ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў налічваецца некалькі дзясяткаў беларусаў. У лютым сёлета стала вядома, што ў батальёне Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў ваюе былы беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі