На Данбасе створаная "аб'яднаная армія Наваросіі"

Дакумент аб стварэнні аб'яднанай арміі з фармаванняў самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" быў падпісаны ў аўторак. У ім "палявыя камандзіры" адзначаюць, што мэта новага войска — "вызваленне народаў Наваросіі і Украіны ад прыгнёту нацызму і алігархаў". Іван Корсунь атрымаў даручэнне выканаць пастанову ў самы бліжэйшы час, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная Рада Украіны прызнала асаблівы статус Данбаса і амніставала баевікоў, якія ваявалі супраць украінскіх сілавікоў.

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі