На Данбасе загінуў добраахвотнік з Беларусі, які ваяваў за сепаратыстаў
Вадзім Васілеўскі прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку данецкіх сепаратыстаў.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў твітары піша афіцэр калінінградскага АМАПа Раман Юрчанка, адзначае charter97.org.
"Загінуў Вадзік Васілеўскі. Там. Служылі разам у СОБР. Пенсіянер. Добраахвотнік. Хаваць будуць у Беларусі. Ён адтуль. Вечная памяць", — напісаў Юрчанка.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў ні пра месца гібелі Вадзіма Васілеўскага, ні пра тое, чым канкрэтна ён займаўся ва Украіне, Юрчанка не паведамляе.