На даручэнне Лукашэнкі спецгрупа вывучыць сітуацыю ў будаўнічай галіне
На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі спецгрупа вывучыць сітуацыю ў будаўнічай галіне. Пра гэта стала вядома па выніках нарады, прысвечанай разгляду шэрагу праектаў прававых актаў. Як інфармуе БЕЛТА, да працы будаўнічай галіны шмат прэтэнзій. Напрыклад, не ўсе арганізацыі загружаныя на поўную магутнасць.
Вывучэнне сітуацыі даручана Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэту дзяржкантролю. Верагодна, з іх супрацоўнікаў і будзе складзена спецыяльная група. Між іншым, анансаваная праверка працы кіраўнікоў і топ-менеджараў будаўнічых прадпрыемстваў. Будзе прааналізаваная яе эфектыўнасць.