На Дзень Волі ў Беларусі будзе цёпла, месцамі чакаецца дождж

На Дзень Волі (25 сакавіка) ў асобных раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3, паведамляе БЕЛТА. Удзень чакаецца 7-13 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — +14...+17 градусаў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі