На экс-палітвязня аднавілі крымінальную справу
4 чэрвеня аднавілі расследаванне крымінальнай справы супраць Алеся Малчанава за абразу дзяржаўнай сімволікі.
Справу пачалі 27 кастрычніка 2011 года і прыпынілі 27 сакавіка 2012-га ў сувязі з немагчымасцю правядзення следчых дзеянняў.
Барысаўскага актывіста вінавацілі ў абразе дзяржаўнага сцяга. Нагодай для гэтага сталі аблітыя фарбай дзяржаўныя сцяга ў цэнтры Барысава.
У ноч на 27 кастрычніка 2011 года ў доме Малчанава прайшоў ператрус. Падчас яго міліцыянты шукалі "забароненую" нацыянальную сімволіку. Тады канфіскавалі камп'ютар, а самога Аляксандра затрымалі. Аляксандр Малчанаў віны не прызнаваў, і крымінальную справу прыпынілі. Аднаўленне справы стала для актывіста нечаканасцю, паведамляе Радыё "Свабода".
Фота — svaboda.org