На Эльбрусе ратуюць турыстаў з Беларусі

Ратавальнікі Кабардзіна-Балкарыі / t.me/mchskbr/
Ратавальнікі Кабардзіна-Балкарыі / t.me/mchskbr/

На Эльбрусе ратуюць турыстаў з Беларусі. Пры спуску з вышыні 5300 метраў група з 5 чалавек (чацвёра беларусаў і адзін грамадзянін Расіі) паведаміла, што ёй патрэбна дапамога. Двум яе ўдзельнікам стала дрэнна.

Здарэнне адбылося ўвечары 11 ліпеня. Як паведамляюць ратавальнікі Кабардзіна-Балкарыі, пакуль група працягвала спуск, з ёй падтрымлівалася сувязь. 8 ратавальнікаў на 2 адзінках спецтэхнікі сустрэлі беларускіх турыстаў. На вышыні 3000 метраў яны будуць чакаць раніцы, калі працягнуць спуск. МНС РФ паведамляе, што пацярпелыя ў здавальняючым стане.

Адзначаецца, што турыстычная група не была зарэгістраваная.

Папярэдні раз беларускіх турыстаў ратавалі на Эльбрусе ў траўні. Эльбрус — найвышэйшая вяршыня РФ (5642 метры над узроўнем мора), знаходзіцца на Паўночным Каўказе, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. 

На Эльбрусе ратуюць турыстаў з Беларусі
Эльбрус / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі