На форуме ў Давосе Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Украіны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дзмітрыем Кулебам у Давосе
На форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. Фатаздымкі з сустрэчы з'явіліся ў тг-канале "Беларусь галаўнога мозгу".
Лідарка дэмсілаў Беларусі правяла з Кулебам кароткую размову. Ціханоўская выказала падтрымку ўкраінскаму народу. Паведамляецца, што бакі абмяняліся думкамі пра магчымае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, Ціханоўская 17 студзеня сустрэлася з прэзідэнтам Венгрыі Каталін Новак, прэм'ерам Харватыі Андрэем Пленкавічам, кіраўніком урада Балгарыі Нікалаем Дэнкавым, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў і Эквадора, спікерам сената Швейцарыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.