На газаправодзе "Паўночны паток-1" зафіксавалі разбурэнні адразу трох нітак

Газаправод / Shutterstock, ілюстрацыйнае фота
Газаправод / Shutterstock, ілюстрацыйнае фота

У Балтыйскім моры зафіксавалі адначасовае разбурэнне адразу трох нітак газаправода "Пашночны паток-1". У кампаніі Nord Stream AG — аператары газаправода — сітуацыю назвалі беспрэцэдэнтнай.

"Разбурэнні, якія адбыліся ў адзін дзень адначасова на трох нітках марскіх газаправодаў сістэмы "Паўночны паток", носяць беспрэцэдэнтны характар. Тэрміны аднаўлення працаздольнасці газатранспартнай інфраструктуры пакуль ацаніць немагчыма",перадае "Інтэрфакс" паведамленне праектнай кампаніі.

Уцечкі здарыліся 26 верасня ў дацкай выключнай эканамічнай зоне.

Тым часам у Германіі падазраюць, што гэтыя інцыдэнты сталі вынікам дыверсіі, піша Tagesspiegel са спасылкай на крыніцу ў кампетэнтных органах.

"Мы не можам прадаставіць версіі, якая б не ўключала мэтанакіраваную атаку. Усё сведчыць аб тым, што гэта не выпадковасць", — заяўляе суразмоўца нямецкіх журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі