На гомельскага снегавіка склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет
Снегавік, злеплены ў Гомелі, стаў прычынай міліцэйскага пратаколу, напісаў у Фэйсбуку мясцовы праваабаронца Леанід Судаленка.
На фота, якое ён апублікаваў, бачна, што ў снегавіка чырвоны шалік, а знізу зроблены надпіс "Жыве Беларусь".
"У Гомелі склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет, і будзе суд вось за гэтага снегавіка. Першы працоўны дзень НГ пачынаецца прыблізна так: жыў, не тужыў мужычак, ды зляпіў ён снегавічок!" — напісаў Судаленка.
Нагадаем, што на беларускіх афіцыйных тэлеканалах лозунг "Жыве Беларусь" прыраўноўваюць да "Хайль Гітлер". А вывешаны ў акне нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг міліцыя лічыць пікетам і штрафуе за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.