На "ланцугу салідарнасці" ў Гродне адбыліся затрыманні
У Гродне на вуліцы Ажэшкі ўвечары 26 чэрвеня адбыўся "ланцуг салідарнасці". Як паведамляе Радыё "Свабода", у акцыі ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Міліцыянты выціснулі людзей на Савецкую плошчу. Як мінімум чатырох удзельнікаў затрымалі. Адзін з затрыманых трымаў плакат "Стоп таракан".
Перад тым, як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", затрымалі Яўгена Амплеева — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён паспеў распавесці каардынатарцы ініцыятыўнай групы па Гродзеншчыне Вользе Каракінай, што ў міліцыянтаў была на яго арыенціроўка — з яго прозвішчам і нумарам аўтамабіля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.