На Луганшчыне заўважаныя калоны расійскай тэхнікі

Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру РНБА Уладзімір Палявы. Паводле яго словаў, калона прайшла на поўдзень Луганшчыны. У яе складзе заўважаныя расійскія танкі Т-72ВМ, зенітна-ракетныя комплексы “Страла-10” і найноўшыя расійскія зенітна-ракетныя комплексы тыпу “Віцязь”.

“Назіраецца актыўнасць расійскіх войскаў на Таганрогскам-Марыупальскім напрамках”, — сказаў Палявы і адзначыў, што расіяне ажыццяўляюць інжынернае ўладкаванне транспартных калідораў з тэрыторыі Расіі ва Украіну.

Ён таксама дадаў, што расійскія войскі працягваюць канцэнтраваць свае ўзброеныя сілы на поўначы Крыма і ажыццяўляць ратацыю асабістага складу і тэхнікі. “Цягам сутак парушэнняў паветранай прасторы не зафіксавана”, — сказаў Палявы.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі