На Луганшчыне злавілі двух беларусаў, якія хацелі ваяваць за “ЛНР”

На Данбасе затрымалі дваіх беларусаў, якія накіроўваліся на акупаваныя сепаратыстамі тэрыторыі, каб далучыцца да баевікоў “ЛНР”. Пра гэта 24 траўня паведаміў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Генадзь Маскаль на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Паводле яго інфармацыі, на блокпасту на выездзе з Лісічанска затрымалі 37-гадовага і 34-гадовага мужчын з Беларусі, з Брэстчыны. Адзін — былы дэсантнік, другі не служыў, але стаіць на ўліку ў рэзерве.

Беларусы нелегальна перайшлі мяжу Украіны ў Валынскай вобласці, а потым праз Шацк, Ковель, Кіеў і Харкаў дабраліся да Луганскай вобласці. Спачатку яны патлумачылі, што хочуць трапіць да сваякоў у акупаваны Перавальск, але потым прызналіся, што насамрэч ехалі ваяваць за “ЛНР”.

Затрыманыя таксама патлумачылі, што хацелі ваяваць не з ідэйных меркаванняў, а каб зарабіць грошай.

Украінскія ўлады збіраюцца проста дэпартаваць іх у Беларусь і не прымяняць ніякіх санкцыяў, бо мужчыны не паспелі зрабіць нічога шкоднага, перадае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі