На Мальёрцы беларусы пабіліся з іспанскай паліцыяй (фота)
Канфлікт узнік незадоўга да гульні са зборнай Іспаніі. Беларускія заўзятары, якім не дасталося квіткоў на матч, паспрабавалі ўзяць стадыён штурмам.
Па інфармацыі сайта Belultras.by, без білетаў засталося прыкладна 100-120 чалавек. Незадоўга да матча яны сабраліся каля стадыёна і паспрабавалі прарвацца праз турнікеты на трыбуну. Гэта зусім не спадабалася іспанскім паліцэйскім. "Касманаўты" пачалі "мясіць усіх запар дубінкамі, без разбору, у тым ліку і дзяўчат". Заўзятары ў адказ кінулі дымавую шашку.
Па непацверджаных звестках, затрымана ад 2 да 5 чалавек, іх чакае суд. Астатніх заўзятараў паліцыянты нейкі час пратрымалі ў коле, а пасля адпусцілі.
Фота: Belultras.by.