На "Мастоўдрэве" адбыўся пажар
5 чэрвеня ў 6:07 мастоўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў "Мастоўдрэве" на адкрытай пляцоўцы загарэўся штабель драўніны, паведамляе прэс-служба ўпраўлення МНС па Гродзенскай вобласці.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар штабеля аб'ёмам каля 30 кубаметраў. Ад знішчэння ўдалося выратаваць каля 200 кубаметраў штабеля.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.