На мінскіх пляжах з'явяцца больш магутныя фотапасткі

На мінскіх пляжах з'явяцца больш магутныя фотапасткі

На дрэвах каля ўездаў на мінскія пляжы з'явяцца больш магутныя фотапасткі, піша БЕЛТА. Ранейшыя фотапасткі не маглі зафіксаваць нумары аўто, чые кіроўцы парушалі прыродаахоўнае заканадаўства. Цяпер спецыялісты дапрацоўваюць і паляпшаюць сістэму фотафіксацыі парушэнняў. Больш якасныя  здымкі дазволяць супрацоўнікам ДАІ атрымоўваць інфармацыю пра парушальнікаў.

Паведамляецца, што за парадкам на ўездзе на сталічныя пляжы "сочаць" шэсць фотапастак. Іх месцазнаходжанне перыядычна мяняецца. Аднак папераджальныя шыльдачкі, што на тэрыторыі вядзецца фотафіксацыя парушэнняў, усталяваныя на ўсіх пляжах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі