На мінскіх рынках выявілі кантрабандную каву і гарбату

На мінскіх рынках выявілі кантрабандную каву і гарбату

Мінскія падаткавікі выявілі, што на Камароўскім рынку і ў Ждановічах некаторыя гандлююць кантрабандным таварам. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў інспекцыі МПЗ па Мінску.

У траўні і першай дэкадзе чэрвеня падаткавікі правялі спецыяльныя рэйды на гэтых рынках. Яны правяралі гандаль кавай і гарбатай. Выявілася, што восем фірмаў і адна фізічная асоба прадаюць кантрабандную прадукцыю. На парушальнікаў быў складзены 31 адміністрацыйны пратакол. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі