На Mirum Music Fest выступіць Джамала
Адным з хэдлайнераў Mirum Music Fest, які пройдзе 19 жніўня на лузе ля Мірскага замка, стане ўкраінская зорка Джамала. Спявачка прывязе ў Беларусь сваю розную па стылях і па настроі музыку.
Квіткі коштам 29 рублёў паступяць у продаж неўзабаве. Наступная партыя будзе далажэйшай ― 39 рублёў.
Астатнія ўдзельнікі Mirum Music Fest будуць аб'яўленыя пазней. У мінулыя гады на ім выступалі Nino Karamadze & Insight, ONUKA, Red Snapper, Beissoul & Einius, Leon Somov&Jazzu, The HARDKISS і іншыя.