На мітынгах за Навальнага паліцыя Расіі працуе па "беларускім сцэнары"

Затрыманне ва Уладзівастоку / Валерый Федарэнка, "Новая газета"
Затрыманне ва Уладзівастоку / Валерый Федарэнка, "Новая газета"

23 студзеня па ўсёй Расіі праходзяць мітынгі ў падтрымку арыштаванага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Першымі пачалі пратэставаць жыхары Далёкага Усходу — праз вялікую розніцу ў часе з Масквой дзень там надыходзіць раней. Нягледзячы на ​​сур'ёзныя — да -50 — тэмпературы, людзі выйшлі на вуліцы.

Паліцыя на гэтых акцыях дзейнічае па "беларускім сцэнары": не дае людзям сабрацца, выхоплівае пратэстуючых з калоны. З тымі, каго затрымалі, паліцэйскія жорстка паводзяць сябе ў аўтазаках і ў аддзяленнях. Сярод мітынгоўцаў ёсць "ціхары" у цывільным адзенні.

Адна з першых акцый прайшла ва Уладзівастоку. Сярод пратэстоўцаў там заўважылі зорку Youtube Юрыя Дудя. У пэўны момант дарогу калоне заступілі паліцыянты са шчытамі. Там не абышлося без затрыманняў.

Яшчэ адна масавая акцыя адбылася ў Хабараўску — горадзе, які ўвесь мінулы год пратэставаў праз затрыманне кіраўніка Хабараўскага краю Сяргея Фургала. На мітынг сабраліся каля тысячы чалавек. Пратэст быў мірным: людзі вадзілі карагоды вакол байцоў АМАП, а пасля паспрабавалі прайсці калонай па горадзе. Аднак паліцыя пачала затрымліваць пратэстоўцаў.

У Якуцку людзі выйшлі на вулічную акцыю, нягледзячы на ​​50-градусны мароз. Калоны ў падтрымку Навальнага прайшліся па Іркуцку, Магадане і Улан-Удэ. Мітынгі паступова набліжаюцца да буйных сібірскіх гарадоў.

На митингах за Навального полиция России работает по "белорусскому сценарию"
Мітынг за Навальнага ў Улан-Удэ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі