На МКАД-2 перакулілася Toyota, сярод чатырох пацярпелых двое дзяцей

На МКАД-2 перакулілася Toyota, сярод чатырох пацярпелых двое дзяцей

На 81-м кіламетры МКАД-2 перакулілася "Toyota Corolla", сярод чатырох пацярпелых двое дзяцей, паведамляе sb.by са спасылкай на УДАІ МУС. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў аўторак, 11 лютага. 52-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем (мяркуецца, што ён выбраў няправільны хуткасны рэжым на закругленні дарогі), аўтамабіль сутыкнуўся з дарожнай агароджай. Пасля гэтага яго адкінула ў правы кювет.

Траўмы атрымалі і кіроўца, і трое пасажыраў — 52-гадовая жанчына, якая ехала на пярэднім сядзенні, 12-гадовы хлопчык і 9-гадовая дзяўчынка (дзеці не былі прышпілены рамянямі бяспекі). Іх шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі