На мяжу з Украінай расіяне прыгналі новыя танкі

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя дадзеныя групы “Інфармацыйны супраціў”.



“Разам з тым, у раёне Бранску ідэнтыфікаваны эшалон з бронетэхнікай, якая рухаецца ў бок мяжы. У складзе тэхнікі, якую перавозяць, — найноўшыя расійскія танкі Т-90”, — піша Тымчук.



Да таго ж, ён адзначыў, што ў Таганрог прыбылі з Іванава падраздзяленні 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі