На мяжы Украіны з Беларуссю з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі

Выяву нацыянальнага беларускага сцяга ў эфіры СТБ размылі / ctv.by
Выяву нацыянальнага беларускага сцяга ў эфіры СТБ размылі / ctv.by

Ва ўкраінскіх пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі, пра гэта распавялі ў эфіры СТБ.

У сюжэце паказалі адзін з пунктаў пропуску каля Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў распавёў, што бел-чырвона-белы сцяг побач з дзяржаўным сцягам Украіны ў пункце пропуску з'явіўся "прыкладна два месяцы таму". Па яго словах, і ў іншых "бліжэйшых пунктах пропуску на ўчастку Брэсцкай памежнай групы украінцы таксама вывесілі сцягі бел-чырвона-белага колеру".

Дзмітрыеў таксама распавёў, што ўсё часцей бачаць на мяжы не калег-памежнікаў, а прадстаўнікоў украінскай тэрытарыяльнай абароны. Паводле яго слоў, "яны імкнуцца не ўступаць у кантакт з нашымі вайскоўцамі, і большую частку службы яны знаходзяцца за збудаванымі імі загародамі".

Адзначым, што выяву нацыянальнага беларускага сцяга ў эфіры дзяржканала размылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі