На мяжы з Беларуссю закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў
Пашкоджаны аўтамабіль / https://twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі паведамляюць пра чарговы напад з боку мігрантаў, якія не змаглі нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі. У нядзелю яны закідалі камянямі патрульны аўтамабіль і пашкодзілі лабавое шкло. У групе зламыснікаў быў і чалавек у масцы.
Папярэдні раз аўтамабіль польскіх памежнікаў на тым жа ўчастку мяжы закідалі камянямі 2 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.