На мяжы з Польшчай памежнікі затрымалі 92 кг гашышу

На мяжы з Польшчай памежнікі затрымалі 92 кг гашышу

Брэсцкія памежнікі ў пункце пропуску "Дамачава" 11 красавіка выявілі буйную партыю гашышу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

28-гадовы жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з Польшчы і паехаў праз "зялёны" канал. Гэтым ён заявіў, што не мае тавараў, якія трэба дэклараваць. Але службовы сабака зрэагаваў на яго аўтамабіль. Памежнікі вырашылі правесці спецыяльны дагляд яго аўто разам з мытнікамі ў асобным боксе.

У багажным аддзяленні "Фольксвагена" быў знойдзены тайнік, у якім знаходзіліся 12 прастакутных брыкетаў з рэчывам расліннага паходжання. Агульная маса грузу склала 92 кілаграмы. Эксперты выявілі, што брастаўчанін перавозіў гашыш. На мужчыну пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі