На парламенцкіх выбарах у Балгарыі перамагае празаходняя партыя

На парламенцкіх выбарах у Балгарыі перамагае празаходняя партыя

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Балгарыі перамагае празаходняя партыя "Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі". Па выніках падліку 17% галасоў ГЕРБ набірае больш за 33%, Балгарская сацыялістычная партыя на другім месцы з 27%. Як інфармуе РІА "Новости", 4-адсоткавы бар'ер таксама пераадолелі кааліцыя "Аб'яднаныя патрыёты" — амаль 10%, Рух за правы і свабоды — 6,4%, партыя "Воля" — 4%.

Лідар партыі ГЕРБ экс-прэм'ер Бойка Барысаў паабяцаў улічыць папярэднія памылкі пры фармаванні новага ўраду. Барысаў падаў у адстаўку ў лістападзе мінулага года пасля таго, як кандыдат ад яго партыі Цэцка Цачэва прайграла прэзідэнцкія выбары генералу Румену Радэву. Ні адна з партый не змагла сфармаваць урад і ў пачатку 2017-га парламент быў распушчаны. Галоўнае пытанне цяпер, ці зможа празаходняя партыя сфармаваць кааліцыйны ўрад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі