На парламенцкіх выбарах у Францыі перамог рух Эмануэля Макрона
На парламенцкіх выбарах у Францыі пры нізкай яўцы (42%) упэўнена перамог рух прэзідэнта Эмануэля Макрона. “Наперад, рэспубліка” мае 308 месцаў з 577 у ніжняй палаце. Яшчэ 42 месца атрымаў саюзны “Дэмакратычны рух”. Гэта дазваляе руху Макрона кантраляваць абсалютную большасць галасоў у парламенце. “Бі-Бі-Сі” адзначае, што французскі прэзідэнт атрымаў салідны мандат на правядзенне сваёй праеўрапейскай і арыентаванай на бізнес-інтарэсы праграмы рэформаў.
Што да традыцыйных партый, то іх пазіцыі значна аслабленыя. Правацэнтрысты з партыі “Рэспубліканцы” атрымалі 113 месцаў, сацыялісты — 29, “Саюз дэмакратаў і незалежных” (правацэнтрысты) — 18, левыя Меланшона — 17, камуністы — 10, “Нацыянальны фронт” Ле Пэн — 8.