На перамовах у Мінску не змаглі дамовіцца пра развядзенне сіл на Данбасе

На перамовах у Мінску не змаглі дамовіцца пра развядзенне сіл на Данбасе

Трозбаковая кантактная група ў Мінску не змагла ўзгадніць новы графік развядзення сіл у Пятроўскім і Залатым. Пра гэта распавёў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.

“Графік абмяркоўвалі, але да кансэнсусу бакі не дайшлі”, — сказаў ён па выніках перамоваў.

Міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка раней заявіў, што развядзенне сіл мусіць пачацца пасля сямідзённага перыяду цішыні. Але на гэты момант у Залатым другія суткі запар адбываюцца перастрэлкі.

Дарка Аліфер, прэс-сакратарка Леаніда Кучмы, які прадстаўляе ў кантактнай групе Украіну, заявіла, што насуперак Мінскім дамоўленасцям незаконныя ўзброеныя фарміраванні так званых “ДНР” і “ЛНР” працягваюць “сістэматычна парушаць рэжым цішыні ўздоўж усёй лініі судотыку, у тым ліку і ў раёне мястэчка Залатое, і мястэчка Пятроўскае, дзе мусіць адбыцца развядзенне сіл”. Украінскі бок на перамовах запатрабаваў дэмілітарызаваць населеныя пункты Кальміускае, Новавазоўск, Саханку і Кумачова, адкуль мусяць быць адведзеныя цяжкае ўзбраенне і тэхніка.

Украінскі бок настойвае на роспуску “квазіўтварэнняў “Л/ДНР”, поўным спыненні агню, забеспячэнні эфектыўнага маніторынгу з боку АБСЕ на ўсёй тэрыторыі Украіны". Асабліва падкрэсліваецца, што на Данбасе мусіць быць забяспечаная праца Цэнтрвыбаркама Украіны, украінскіх палітычных партый, СМІ і замежных назіральнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі