На першых таргах жніўня ў Беларусі вырас курс долара

На першых таргах жніўня ў Беларусі вырас курс долара

Па выніках таргоў, якія адбыліся 3 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Вырас курс долара ЗША — з 2,4375 да 2,4475 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,8990 да 2,8771 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх сёння даюць 3,2997 беларускага (у пятніцу — 3,3156).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі