На першым энергаблоку БелАЭС адбыліся гідравыпрабаванні

На першым энергаблоку БелАЭС адбыліся гідравыпрабаванні

На першым энергаблоку Беларускай АЭС адбыліся гідраўлічныя выпрабаванні трубаправодаў і абсталявання першага контуру на трываласць і шчыльнасць ціскам 24,5 Мпа. Яны прайшлі паспяхова, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на кампанію АСЭ, якая з'яўляецца генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам будаўніцтва БелАЭС.

Выпрабаванні занялі крыху больш за суткі.

"Высокая гатоўнасць блока дазволіла нам выканаць "гарачую" гідраўліку трубаправодаў і абсталявання першага контуру на падэтапе А-1 (выпрабаванне і апрабаванне абсталявання) праграмы перадпускавых наладачных работ энергаблока №1", — заявіў віцэ-прэзідэнт — дырэктар праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС АТ ІЧ "АСЭ" Віталь Палянін

Цяпер спецыялісты прыступілі да выпрабаванняў сістэм бяспекі на ушчыльнены першы контур. У першай дэкадзе верасня пройдуць гідраўлічныя выпрабаванні трубаправода і абсталявання другога контуру.

Увесці ў эксплуатацыю першы энергаблок плануецца напрыканцы 2019 года, другі — у 2020-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі