На развітанне з палітвязнем Ігарам Леднікам прыехала каля 10 чалавек
Ігар Леднік
На развітанне з палітвязнем Ігарам Леднікам у Барысаў прыехала каля 10 чалавек, паведамляе "Позірк". Яно прайшло ў чацвер.
"Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі [Ледніка] па партыі не рызыкнулі паехаць праз пагрозу [затрымання]", — распавяла выданню крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Пра смерць 63-гадовага Ледніка стала вядома 20 лютага. Ён памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды яго прывезлі з бабруйскай калоніі № 2. Прычынай смерці назвалі спыненне сэрца.
За кратамі Ігар Леднік быў з вясны 2022-га. Яго асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку (яго "знайшлі" ў публікацыі ў часопісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пра міжнародны нейтралітэт Беларусі). Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Шоцік). Леднік меў інваліднасць праз праблему з сэрцам. У зняволенні яго стан здароўя істотна пагоршыўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.