Памёр беларускі палітвязень Ігар Леднік
Ігар Леднік
У зняволенні памёр беларускі палітвязень Ігар Леднік. Яму было 63 гады. За кратамі ён быў з вясны 2022 года, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку (яго "знайшлі" ў публікацыі ў партыйным часопісе "Пазіцыя"). Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Шоцік).
Леднік — грамадскі актывіст, журналіст, былы сябра ліквідаванай у РБ Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, ён меў інваліднасць праз праблему з сэрцам.
Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2.
Раней загінулі за кратамі палітвязні Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Мікалай Клімовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.