На рэферэндуме ў Вялікабрытаніі перамаглі прыхільнікі выхаду з ЕС
На рэферэндуме ў Вялікабрытаніі перамаглі прыхільнікі выхаду з Еўрасаюза. Яны набралі 52% (17,4 млн выбарцаў прагаласавалі за выхад з ЕС, 16,1 млн — за захаванне сяброўства ў ЕС), адзначае ВВС.
Адзначым, што выхад Вялікабрытаніі з ЕС не адбудзецца імгненна. Працэс расцягнецца на некалькі гадоў.
Газета Daily Telegraph піша, што пасля такіх вынікаў палітычная кар'ера брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана (ён заклікаў суайчыннікаў галасаваць за захаванне членства ў ЕС) пацярпела фіяска.
Цікава, што ў Шатландыі 62% прагаласавалі супраць выхаду з ЕС. Больш таго, яе лідары заяўляюць, што бачаць будучыню сваёй радзімы ў Еўрасаюзе.
Шэсць пытанняў пра рэферэндум у Брытаніі, адказы на якія трэба ведаць беларусам
Немцы гатовыя адмовіцца ад пены на піве, каб Брытанія не выходзіла з ЕС