На рэканструкцыю цэнтральнай плошчы Полацка патрацілі $640 тысяч
На рэканструкцыю цэнтральнай плошчы Полацка, названай у гонар Францыска Скарыны, улады выдаткавалі $640 тысяч. Грошы былі ўзятыя з мясцовага і абласнога бюджэтаў. На плошчы паклалі плітачку двух колераў, памянялі лаўкі і сметніцы, разбілі новыя клумбы, усталявалі новае асвятленне і адрамантавалі фантан. Таксама былі замененыя падземныя інжынерныя камунікацыі.
Адкрыццё абноўленай плошчы Францыска Скарыны адбылося ў першыя выхадныя верасня падчас Дня горада. Што праўда, далёка не ўсім жыхарам Полацка выдаткі падаліся суразмернымі праведзеным працам.
Палачане пішуць, што чым выкідаць грошы “на ваду”, лепш было б прывесці ў парадак двары, адрамантаваць дарогі, абнавіць мост праз Дзвіну, адзін бок якога закрыты для пешаходаў, адрэстаўраваць Дом афіцэраў, які знаходзіцца ў аварыйным стане.
У сацсетках публікуюцца фота двароў і разбітых дарог: