На самалёце Airbus А320 вярталіся на радзіму 16 нямецкіх школьнікаў

На самалёце Airbus А320, які 24 сакавіка разбіўся ў французскіх Альпах, вярталіся на радзіму 16 нямецкіх школьнікаў. Разам з 4 выкладчыкамі яны прыязджалі ў правінцыю Барселона па абмене, былі там дзевяць дзён, жылі ў дамах мясцовых студэнтаў і выкладчыкаў, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, на борце пасажырскага авіялайнера Airbus А320 кампаніі Germanwings знаходзіліся 150 чалавек (144 пасажыра і 6 чальцоў экіпажу). Большасць загінулых — немцы, больш за 40 чалавек — іспанцы. Прычына катастрофы пакуль невядомая. Хутчэй за ўсё ў катастрофе ніхто не выжыў.

Больш падрабязна пра гэтую авіякатастрофу гл. тут.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі