На самым буйным нафтазаводзе Расіі адбыўся выбух і пачаўся пажар
Пажар на нафтазаводзе ў Омску
На нафтазаводзе кампаніі "Газпрамнафта" ў расійскім Омску 26 жніўня адбыўся выбух, пасля чаго пачаўся пажар, пішуць расійскія СМІ. Агонь ахапіў плошчу ў тысячу квадратных метраў.
Відавочцы расказалі тг-каналу Baza, што перад пажарам было чуваць гучны выбух, ад якога затрэсліся дома і задрыжалі шыбы. Выданне піша, што агонь ішоў з устаноўкі, прызначанай для падзелу нафты на фракцыі і далейшай іх перапрацоўкі.
Паводле звестак інфармагенцтва ТАСС, пры пажары пацярпелі два чалавекі. Ім аказалі дапамогу на месцы.
Пазней у рэгіянальных СМІ з'явіліся звесткі пра некалькіх пацярпелых. Аднаго з іх прааперавалі, ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
Губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка заявіў, што сітуацыя на заводзе знаходзіцца пад кантролем, прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме.
Омскі нафтаперапрацоўчы завод — найбуйнейшы ў Расіі. Яго магутнасць складае больш за 20 млн тон нафты ў год. На прадпрыемстве працуе больш за 3,5 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.