На шасці пляжах у Мінску купацца забаронена

Пляж, ілюстрацыйнае відэа

Пляж, ілюстрацыйнае відэа / pixabay.com

Санстанцыя забараніла купацца на шасці мінскіх пляжах.

Гэта пляжы №5, 7, 8, 9 вадасховішча "Дразды", пляжы №6 вадасховішча "Цнянскае" і пляж №5 Заслаўскага вадасховішча.

Пры гэтым там можна працягваць займацца воднымі відамі спорту — прынамсі пакуль не атрымаюць вынікі паўторных лабараторных даследаванняў.

На пляжах №6 вадасховішча "Дразды" і №4 вадасховішча "Крыніца" санстацыя часова забараніла купанне дзяцей. Купацца там можна толькі дарослым, а таксама — займацца відамі воднага спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі